Арпінгтонская парода качак была створана Ўільямам Кукам з Арпінгтона ў канцы 19 стагоддзя. Ён змяшаў каюга, індыйскага бегуна, эйлсберскую і руанскую пароды для стварэння качак з жаўтлява-карычневым колерам апярэння, бо такія качкі былі папулярныя. Пазней ён вывеў качак з сінім і чорным колерамі апярэння, а таксама від шакаладнага колеру з белай вобласцю на грудцы ў выглядзе фартуха.